
Ой, ладачкі – ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Ой, ладачкі – ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі – ладкі –
Святкуем Калядкі!
Артур Вольскі
У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць адно з самых цікавых і доўгачаканых святаў — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.
7 студзеня апантаныя чытачы Ерхаўскай сельскай бібліятэкі, пеаапрануўшыся ў калядоўшчыкаў разам з бібліятэкарам Андрыеўская Жанай Яўгенаўнай і загадчыцай Ерхаўскага сельскага клуба Юркевіч Марынай Алёйзаўнай, адправіліся віншаваць сваіх аднавяскоўцаў. З песнямі і каляднымі абрадамі яны прайшліся па вуліцах вёскі, завіталі ў краму і не аставілі без віншавання былую работніцу культуры, зараз песніянерку, Фірс В.І.
Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія унікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіныі. Часам святкаванне Каляд гуртуе людзей і ў гарадах, няхай і ў больш сучасным фармаце. Таму хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.
Віншуем усіх чытачоў з Калядамі! З Нараджэнням Хрыстовым!