Напярэдадні навогодніх свят Ерхаўскую сельскую бібліятэку апанавалі святочны настрой і хвалюючая мітусня. Бібліятэкар Андрыўская Жанна Яўгеньеўна сумесна с загадчыцай Ерхаўскага сельскага клуба Юркевіч Марынай Алёйзаўнай разам з юнымі жыхарамі вёскі рыхтавалі ў віншаванне аднавяскоўцам тэатральны падарунак.
26 снежня на сцэне сельскага клуба адбылося навагодняе прадстаўленне па матывах казкі «Снежная Каралева», удзельнікамі якога сталі вучні ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа”: Яцухна Дзмітрый, Яцухна Карына, Саковіч Ульяна, Байкоў Васіль, Байкоў Мацвей, Байкоў Яўген, Петух Дар’я, Доўгая Юлія, Ярашонак Алена, Ярашонак Мікіта. Ролю Снежнай Каралевы выканала Юркевіч Вікторыя, навучэнка Вілейскага дзяржаўнага каледжа, а Дзед Мароз па сумяшчэнні – малады спецыяліст, які працуе ў калгасе ОАО «Алая Зара». Снягурка Насця вучыцца ў10 класе.
Гульні, віктарыны, песні, вершы, загадкі – казачны настрой быў у кожнага, хто наведаў спектакль. У канцы мерапрыемства прайшла Новагодняя акцыя “Пошта Дзеда Мороза”.
З Новым годам! З новым шчасцем! Заўсёды чакаем вас ў Ерхаўскай сельскай бібліятэцы!