Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Краязнаўчы каляндар Вілейскага раёна на 2020 год

Памятныя даты

Вілейскага раёна

ў 2020 годзе

560 год

1460 – упершыню ўзгадваецца Вілейка

245 год

1775 – у мястэчку Вілейка на сродкі Юзафа Паца, старасты вялейскага, была пабудавана новая драўляная ўніяцкая царква на месцы старой, спарахнелай (сёння гэта месца пл. Свабоды).

225 год

3 мая 1795 – мястэчка Вілейка атрымала статус горада – цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерніі.

17 верасня 1795 – у маёнтку Заблошына (зараз в. Касцяневічы Вілейскага раёна) нарадзіўся пісьменнік Ігнацій Ходзька.

205 год

21 лістапада 1815 – у в. Карэкаўцы Вілейскага раёна нарадзіўся паэт Эдвард Жалігоўскі.

190 год

1830-1831 – паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

165 год

1855 – адкрываецца Рабунскае народнае вучылішча.

155 год

3 верасня 1865 – у Вілейцы асвечана царква ў імя прападобнай Марыі Егіпецкай.

1865 – пабудавана царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Мільча Вілейскага раёна.

1865 – заснавана Вілейскае павятовае вучылішча.

1865 – у в. Ілья  (зараз аг. Ілья) нарадзілася майстар вышыўкі па філейнай сетцы Соніч Елізавета Фамінічна.

150 год

1870 – пабудавана царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Куранец Вілейскага раёна.

Сакавік 1890 – у м. Даўгінава  (зараз аг. Даўгінава) нарадзіўся палітычны дзеяч Беларусі 1-й трэці ХХ ст. Заяц Леанід Іосіфавіч.

110 год

4 лютага 1910 – у г. Ленкарань, Азербайджан, нарадзіўся Герой Савецкага Саюза, гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў, камандзір 35-й гвардзейскай танкавай брыгады Азі Агадавіч Асланаў, пад кіраваннем якога была вызвалена Вілейка.

105 год

17-23 верасня 1915 – у час Першай сусветнай вайны на рубяжы р. Вілія адбыліся жорсткія баі, у выніку якіх руская армія вызваліла г. Вілейку.

100 год

11 ліпеня 1920 – створаны  Вілейскі павятовы рэвалюцыйны камітэт,   загадам Рэвалюцыйнага  ваеннага савета 15-й арміі  ён быў аб’яўлены вышэйшым органам улады ў павеце.

95 год

1925 – з Беларускага пасольскага клуба пад уплывам КПЗБ выдзелілася група і быў створаны новы клуб  Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1925 – у сяле Вялікія Ліпнягі Палтаўскай вобласці нарадзілася ўрач-афтальмолаг Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Зайцава Ала Сямёнаўна.

85 год

25 сакавіка 1935 – у в. Дварэц нарадзіўся беларускі пісьменнік, перакладчык і педагог Папковіч Уладзімір Антонавіч.

21 лістапада 1935 – у в. Альковічы нарадзіўся міністр гандлю СССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Церах Кандрат Зыгмундавіч.

80 год

26 верасня 1940 – у в. Куранец нарадзіўся скульптар, адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай арміі-вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу “Уваход” Брэсцкай крэпасці Арцімовіч Анатоль Яфімавіч.

15 студзеня 1940 – Вілейская вобласць была падзелена на 22 раёны.

1940 – у в. Більцавічы Вілейскага раёна нарадзіўся паэт, карэспандэнт раённай газеты “Шлях перамогі” Дубовік Уладзімір Аляксеевіч.

1940 – у в. Рэдзькавічы нарадзіўся кандытат гістарычных навук, загадчык секратара Кантрольнай палаты, загадчык аддзела, начальнік прэс- цэнтра Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Філістовіч Міхаіл Мікалаевіч.

75 год

8 сакавіка 1945 – пачала выдавацца раённая газета “За Савецкую Радзіму” (з 1962 г.- “Шлях перамогі”).

9 мая 1945 – быў падпісаны Акт “Аб безумоўнай капітуляцыі Германіі” – скончылася Вялікая Айчынная вайна.

1945 – нарадзіўся паэт Кутас Мікалай Сямёнавіч, аўтар зборніка вершаў “Перазвоны”

70 год

1950 – у в. Багданава нарадзілася паэтэса Дубовік Клаўдзія Іванаўна.

60 год

20 студзеня 1960 – Вілейскі раён далучаны да Мінскай вобласці.

50 год

15 мая 1970 – Савет Міністраў СССР прыняў Пастанову аб будаўніцтве ў г. Вілейка завода “Зеніт”.

4 чэрвеня 1970 – у Вілейцы нарадзіўся майстар спорту СССР, майстар спорту міжнароднага класа Яўген Якаўлевіч Дрэер.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий