
Кожны год у першыя дні верасня ў раённай бібліятэцы імя Ганны Новік шматлюдна. Пачатак навучальнага года аб’ядноўвае тых, хто з павагай ставіцца да роднага слова.
Сёлета на сустрэчу з кнігай у чытальную залу прыйшлі вучні гімназіі № 1 “Логас”. Да сустрэчы была аформлена кніжная выстава, на якой дэманстраваліся выданні мясцовых аўтараў.
Асаблівасць мерапрыемства – сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам Свята пісьменнасці ў Слоніме У. Цануніным. Уладзімір Яфімавіч прадставіў свае вершы і аўтарскія песні, расказаў пра форум у Слоніме.
Таксама, у рамках Адзінага дня бяспекі, бібліёграф Гуліцкая Я.П. падрыхтавала для вучняў кніжную выставу “Для іх чужой бяды не бывае”, прысвечаную службам МЧС, на якой было прадстаўлена 15 крыніц друку і бібліяграфічны агляд перыёдыкі “Пажарныя гісторыі на Вілейскай тэрыторыі” (па старонках часопіса “Служба спасения” і раённай газеты “Шлях перамогі”.)