
6 мая загадчык Ерхаўскага сельскага клуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” Юркевіч М.А. разам з бібліятэкарам Ерхаўскай сельскай бібліятэкі Андрыеўскай Ж.Я. наведалі мехдвор ААТ “Алая зара” з міні-канцэртам “Добры дзень вам, шчырыя людзі!”. Яны павіншавалі дырэктара ААТ “Алая зара” Сяргея Часлававіча Патаповіча і прысутных вадзіцелей, механізатараў, трактарыстаў, пажадалі ім здароў’я, пленнай працы, добрага надвор’я і падаравалі музыкальныя нумары.