
Партызанская сельская інтэграваная бібліятэка прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.
Напярэдадні свята ў мясцовай школе прайшлі Урокі мужнасці, на якіх навучэнцы даведаліся пра цяжкае жыццё ў тыле і на франтах вайны, таксама чыталі вершы і расказвалі пра сваіх сваякоў, якія абаранялі нашу Радзіму. У дапамогу школьнікам, настаўнікам, а таксама для ўсіх зацікаўленых чытачоў у бібліятэцы створана выстава літаратуры “Старонкі бессмяротнага подзвігу”, аформлена тэматычная папка “Гераічныя подзвігі нашых землякоў”, выстава-партрэт “Вязень № 61637”. Прайшоў майстар-клас для дзяцей па вырабе белых жураўлікаў, якія былі выкарыстаны на мітынгу “Памяти павших будьте достойны!” каля помніка “Воіну-вызваліцелю” ў пасёлку Партызанскім як сімвал аб загінуўшых на вайне.