Аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі працягвае сваю работу ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”. Выдадзена кніга Б. А. Мякчылы “З крыніц роднай зямлі”.
Мякчыла Баляслаў Антонавіч нарадзіўся ў 1948 годзе ў в. Дубраўка Вілейскага раёна.Складаць вершы пачаў у школьныя гады. Некаторыя з іх друкаваліся ў рэспубліканскай газеце “Зорька”.У 1966 годзе скончыў Людвіноўскую сярэднюю школу. Пазней навучаўся і скончыў Мінскі інстытут замежных моў і Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў. Некаторы час працаваў выкладчыкам замежнай мовы ў СШ №2 г.Вілейкі. З 1978 па 1992 год працаваў мастаком-афарміцелем. Затым вярнуўся на выкладчыцкую дзейнасць у ПТВ №124. У гэты перыяд часта друкаваўся на старонках газеты “Шлях перамогі”.
Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, аднак прадаўжае працаваць кіраўніком гуртка пры ВТЦСАН па вывучэнню замежнай мовы.