
28 лютага ў рамках месячніка пажарнай бяспекі і Адзінага дня бяспекі ў Вілейскім раёне ў Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы была праведзена гульня-трэнінг “Твая бяспека” для чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
У бібліятэцы аформлены куток “Будзьце ўважлівы!”, дзе былі сабраны кнігі і памяткі, карысныя для дарослых чытачоў. А для дзяцей арганізавана гульнёвае поле “Твой бяспечны дом”, на якім сабраны часопісы “Юный спасатель” і розныя інструкцыі: ”Што рабіць,калі пачаўся пажар ?”, “Што трэба ведаць дзіцяці пра піратэхніку?”, ”Увага! Сухая расліннасць!”, ”Правілы бяспекі ў жару” і г.д.
Удзельнікі трэнінгу спачатку азнаёміліся з усей карыснай літаратурай, потым з захапленнем прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Правілы бяспекі”, на якім паказалі добрае веданне гэтых правіл.
Скончылася ўсё гульнёй “Пажарная каманда”, якую нам прадаставіў часопіс “Незнайка”. Аказалася яна вельмі няпростай і ператварылася ў сапраўдны марафон. Апошнія ўдзельнікі, а гэта Дзмітрый Пальноў і Марк Чараповіч, так і не дайшлі да апошняга тура і вырашылі перанесці гульню на наступны дзень. Цікава, хто ж з іх пераможа і патушыць пажар?