
30 студзеня чытачы Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі наведалі бібліятэку імя Я.Купалы ў г. Мінску, дзе праходзіла аўтарская вечарына паэта Міколы Шабовіча “Дзён маіх светласпеў”.
У вечарыне прымалі ўдзел заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі, кампазітар і спявак Дзмітрый Пятровіч, Анатоль Міхальчэнкаў,Віктар Мяцельскі, Алег Малашчыцкі, артысткі Вольга Багушыньская, Таццяна Каленік, Ганна Красоўская, Святлана Шашко, Святлана Яфрэмава. Дырэктар гарадскога Тэатра Паэзіі Міхась Пазнякоў павіншаваў паэта з юбілеем і ўручыў яму пасведчанне Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. Незабыўныя ўражанні засталіся ва ўсіх прыхільнікаў паэзіі Міколы Шабовіча. У цёплы вечар у коле шчырых людзей гучалі “светласпевы” паэта.
Чытачы і бібліятэкар Партызанскай сельскай бібліятэкі таксама далучыліся да віншаванняў, бо паэт пачынаў свой працоўны шлях на Вілейшчыне, бываў ў Залессі на сустрэчах з вучнямі і настаўнікамі ДУА “Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа”.