
Літаратурна-музычная вечарына пад такой мілагучнай назвай адбылася ў чытальнай зале райбібліятэкі.
Яна была падрыхтавана па ініцыятыве членаў пярвічнай арганізацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і прысвячалася выхаду ў свет кнігі паэта-земляка Уладзіміра Цануніна “Кліча бацькава хата”.
Шмат вады сплыло з таго часу, як ён пакінуў родны кут, цяпер вілейчане шчыра віталі свайго таленавітага творцу, аўтара некалькіх кніг. Ён застаўся верным сынам і ў сваёй кнізе апявае сваю маленькую радзіму.
Увогуле, праз усю кнігу чырвонай ніткай прайшла тэма радзімы, якая назаўсёды ў нашых сэрцах. У кожным радку верша, у кожным слове адчуваецца боль за свае і чужыя страты, гонар за тое, што маем права называцца беларусамі, пяшчоту і любоў да родных і блізкіх, сум за пражытыя гады.
Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Колорград” і прысвечана Году малой радзімы.