Падзеі:
605 год таму – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах маёнтка Чурлёны (1414 г.)
520 год таму – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах маёнтка Касута (1499 г.)
100 год таму – абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (1 студзеня 1919 г.)
80 год таму – уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР (17 верасня 1939 г.)
80 год таму – створана Вілейская вобласць (4 снежня 1939 г.)
75 год таму – вызваленне Вілейкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2 ліпеня 1944 г.)
55 год таму – уведзена ў эксплуатацыю радыёстанцыя “Антэй”, 43 вузел сувязі ВМФ Расіі (22 студзеня 1964 г.)
25 год таму – каля в. Будзішча пачаў працаваць дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “ Надзея” (24 верасня 1994 г.)
Храмы Вілейшчыны – юбілейныя даты:
110 год таму – асвячоны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Іісуса, аг. Ілья (1909 г.)
90 год таму – была асвечана царква праведнага Іосіфа Абручніка, аг. Іжа (1929 г.)
Культура Вілейшчыны:
30 год таму – створаны духавы аркестр Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў (лістапад 1989 г.)
30 год таму – створана ўзорная эстрадная студыя “Экспромт” (1989 г.)
20 год таму – створаны народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” (1999 г.)
Людзі:
185 год – з дня нараджэння Сілівановіча Нікадзіма Юр’евіча (25 снежня 1834 г., в. Цынцавічы), мастака, акадэміка жывапісу
150 год – з дня нараджэння Жука Осіпа Мацвеевіча (2 ліпеня 1869 г., в . Шляпы), поўнага Георгіеўскага кавалера
145 год – з дня нараджэння Льва Альпяровіча (4 снежня 1874 г., в. Куранец), беларускага мастака
145 год – з дня нараджэння Уласава Аляксандра Мікітавіча (28 жніўня 1874 г., г. Вілейка), рэдактара першай беларускай газеты “Наша ніва”
140 год – з дня нараджэння Валынца Флягонта Ігнацьевіча (8 студзеня 1879 г., г. Вілейка), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
115 год – з дня нараджэння Валынца Андрэя Іванавіча (19 студзеня 1904 г., в. Жаўткі), Героя Савецкага Саюза
115 год – з дня нараджэння Зубовіча Канстанціна Міхайлавіча (1904 г., в. Папоўцы), Героя Савецкага Саюза
105 год – з дня нараджэння Ганны Новік (25 сакавіка 1914 г.), беларускай пісьменніцы, удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне