
22 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Людмілы Пукела “Полотно жизни”.
У кнігу ўвайшлі вершы і празаічныя мініяцюры. Радкі з кнігі Л. Пукела характарызуюць асноўны пафас яе творчасці: Людміла Антонаўна піша пра асабіста перажытае, глыбока адчутае. У многім яе творы – уласная біяграфія, сам жыццёвы лёс з яго пошукамі і знаходкамі. Хвалюючая змястоўнасць, глыбокая эмацыянальнасць, кранальная шчырасць – вызначальныя рысы паэзіі Людмілы Пукела. Чытаючы верш за вершам, адчуваеш душу жанчыны, якая імкнецца насустрач святлу і дабру, сяброўству, адпрэчваючы здрадніцтва, самалюбаванне і самалюбства.
На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя паэты А. Гарчакова, К. Дубовік, М.Кунавіч, Н. Далёкая, М. Лазовік, старшыня Савета ветэранаў Вілейскага райвыканкама А. Шэпелева, а таксама прыхільнікі літаратуры. Прэзентацыя прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.