З 2 па 16 лістапада ў Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы праходзіць выстава вырабаў ручнога вязання “Чароўная нітачка”, аўтарам якой з’яўляецца Цыпянкова Наталля Аляксандраўна. На выставе прадстаўлена 49 розных вырабаў, звязаных шыдэлкам: паланціны, шалі, панамкі, дзіцячыя кардыганчыкі, шапачкі, понча, пінеткі, сумкі, сурвэткі, дэкаратыўныя падушкі, плед-пакрывала, навагодні сувенір “ёлка”.
Падставай для выставы паслужыла адраджэнне ў грамадскай свядомасці значнасці разумення высокай каштоўнасці ручной працы. Мэта выставы — папулярызацыя народных традыцый сучаснай індывідуальнай творчасці, а таксама далучэнне моладзі да народнай творчасці, развіццё сямейнага вольнага часу. Наша госця Наталля Аляксандраўна ў час прэзентацыі выставы падзялілася сваімі сакрэтамі вязання з удзельнікамі.
Выстава пацвярджае, якія таленавітыя нашы землякі. Колькі радасці і задавальнення атрымліваеш, любуючыся арыгінальнымі тварэннямі! Якую прыгажосць могуць ствараць майстрыхі сваімі рукамі!
Задачай арганізацыі выставы стаў пошук новых талентаў на нашай малой радзіме – пасёлку Партызанскім і яго ваколіцах, стымуляванне для стварэння новых творчых прац.