21 верасня вучні 6 класа ДУА “Даўгінаўская СШ” з класным кіраўніком Малашэвічам Уладзімірам Лявонцьевічам правялі сваю класную гадзіну ў Даўгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы. Для дзяцей была праведзена экскурсія-знаёмства з бібліятэкай і яе фондам, з навінкамі дзіцячай літаратуры.
Адбыўся розыгрыш кніг з выставы “Казачны гадзіннік”, якія патрэбна прачытаць. Вызначылі і самага чытаючага вучня класа. Гэта – Бяльковіч Лізавета. Дзецям былі прапанаваны настольныя гульні, лато, пазлы.
Класная гадзіна ў бібліятэцы
26 сентября, 2018 villib