
У гэтым годзе споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Асоба пісьменніка з цягам часу становіцца ўсё больш значнай для беларускай культуры і выклікае цікавасць нашых сучаснікаў.
У Ерхаўскай сельскай бібліятэцы працуе выстава “Жыве паміж намі дудар наш…”, прысвечаная постаці паэта, празаіка, драматурга. Юныя чытачы Ерхаўскай бібліятэкі прынялі ўдзел у прэзентацыі выставы, пазнаёміліся з творчасцю Дуніна-Марцінкевіча, адказалі на пытанні крыжаванкі, падзяліліся сваімі ўражаннямі.