
8 чэрвеня на базе сацыяльнага пункта ў Доме культуры аг. Вязынь прайшло завочнае падарожжа ў мінулае і сучаснае малой радзімы “Зямля маіх бацькоў”, якое правялі Філістовіч Г.Д. і Траццякова Л. А.
Бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства. Яна аформіла выставу вырабаў народных промыслаў, куткі прадметаў хатняга карыстання і вышыўкі, лозапляцення, ткацтва. Для гасцей былі падрыхтаваны букеты з васількоў і рамонкаў.
Завочнае падарожжа на малую радзіму працягнецца. У ролі гідаў выступяць іншыя актыўныя жыхары вёскі.