Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Бібліятэка–навігатар турыста “Па сцяжынках малой радзімы”.Аг. Ілля Вілейскага раёна, Мінскай вобласці.

Цікава ведаць!

Касцёл Сэрца Езуса 

767

Каталіцкая парафія ў Іллі згадваецца з 1669. Касцёл першапачаткова стаяў не ў самой вёсцы, а на тэрыторыі панскага маёнтка.Толькі ў 1726 годзе Міхаіл Савіцкі, лоўчы ВКЛ і ўладальнік мястэчка, “перанёс касцёл з-пад двара да места”. Новую святыню “пад тытулам св.Міхаіла Арханёла ў 1772 годзе паставіла Брыгіта Салагуб,народжаная Радзівіл”, новая ўладальніца маёнтка.У XVIII cт. пры касцёле св. Міхаіла Арханёла дзейнічалі шпіталь, фундаваны ў 1726г., і брацтва Езуса і св.Ружанца, заснаванае ў 1772г. Іллянскую парафію дапамагаў абслугоўваць філіяльны касцёл у Вязыні з 1765г. Пасля падаўлення паўстання 1863г. парафія ў Іллі была ліквідавана, касцёл у 1866г. перароблены ў праваслаўную царкву.  Аднак прыстасаванне касцёла пад царкву практычна не змяніла яго знешні выгляд.Як толькі выйшаў імператарскі маніфест аб свабодзе сумлення (1905г.), дык адразу грамядзянскі інжынер з Вільні А.А.Клейн (ён жа аўтар касцёла ў Вілейцы) прыступіў да распрацоўкі новага касцёла для Іллі.

оо

Царква Св.Іллі

      Пабудавана ў пач. 20 ст. з дрэва, знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Прамавугольны ў плане аб`ём накрыты высокім двухсхільным вальмавым дахам. Каля вальмы над алтаром узвышаецца невялікі купал на васьмігранным барабане. Карніз і партал увахода аздоблены накладной разьбой. Інтэр`ер зальны, з падшыўной столлю. Трох`ярусны іканастас упрыгожаны драўлянай разьбой.  Царква– помнік драўлянай архітэктуры з рысамі стылю “мадэрн”.

ббб

Былая гасцініца

     Пабудавана на рубяжы 19-20 ст.з цэглы. Аднапявярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двусхільным дахам. Галоўны і бакавыя фасады сіметрычнай кампазіцыі, у цэнтры  вылучаны рызалітам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў. Планіроўка калідорная. Будынак–помнік архітэктуры неакласіцызму.

шшш

Яўрэйскія могілкі паміж аг.Ілля і в.Дварэц

999

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий