У межах святкавання Тыдня праваслаўнай кнігі “Невычэрпныя крыніцы духоўнасці” ў многіх бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы: гутаркі, агляды, духоўныя гадзіны, відэапрагляды фільмаў і інш. Бібліятэкары распавялі пра ролю праваслаўных кніг у выхаванні асобы ў сучасным свеце, пазнаёмілі чытачоў з гісторыяй і развіццём кнігадрукавання. Іх увазе былі прапанаваны выставы праваслаўнай кнігі, падрыхтаваныя бібліятэкарамі. У Крывасельскай сельскай бібліятэцы 7 сакавіка прайшла гадзіна праваслаўя “Біблейскія сюжэты ў літаратуры і мастацтве”. Чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай “Православие – путь к сердцу” і сустрэліся з Легуш Марыяй Дзмітрыеўнай. Яна прэзентавала свае работы – іконы, вышытыя бісерам, і пазнаёміла прысутных з гісторыяй кожнай з іх. Падчас мерапрыемства прагучала шмат вершаў праваслаўнай тэматыкі, гісторый аб цудатворнай сіле ікон .