У мінулую пятніцу ў чытальнай зале ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка ім. Г. Новік” адбылася прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Не трэба жыцця майго дзён пазалоты…”, якая была выдадзена аддзелам абслугоўвання і інфармацыі. У зборніку аўтар вядзе даследаванне старонак жыцця і творчасці Пятра Малафея, земляка, невядомага вілейчанам здольнага і таленавітага паэта. Сустрэча адбылася ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”. І аўтар, і выступоўцы зрабілі акцэнт на тым, што сучаснай моладзі трэба расказваць пра пісьменнікаў-землякоў, знаёміць з іх творамі.