Марыя Лазовік
Мой родны кут
На самай ускраіне вёскі
Расце мая памяць – бярозка,
Якую сама пасадзіла,
Калі яшчэ ў школу хадзіла.
Люблю, помню той куточак –
Лясоў зялёненькіх вяночак,
Палі, лугі і сенажаці,
Бабулю з мамай у роднай хаце,
Сябровак школьных і сяброў,
З якімі лёс калісьці звёў,
Хоць час па свеце нас раскідаў,
Але сябрамі нас пакінуў.
Вяскоўцаў добрых, вельмі шчырых,
І працавітых, і мне мілых,
Што не падводзілі нідзе,
Не пакідалі ў бядзе.
Як не палюбіш гэты кут, –
Такое ж роднае ўсё тут!
(1999 г. Свята вёскі Невіняны)
ЖАРТЫ, БАЙКІ, ПРЫПЕЎКІ
Про зверей
В лес ходила за грибами
И встречала там зверей.
(Это будет между нами)
Все похожи на людей.
На поляночке в лесу
Первой встретила лису,
Рыжую, курносую
На меня похожую.
Ещё видела медведей, –
Не отличишь от соседей:
Крепкие, здоровые
Парни чернобровые.
Пробегал ещё кабан
Точно вылитый Иван –
Грозный, и сердитый,
И всегда небритый.
Лось рогатый и сохатый,
Словно босс богатый,
Важно так шагает,
Себе цену знает.
Как всегда, волк серый, злой.
Дружит он в лесу с лисой.
В своём логове сидит,
Всегда грозно он рычит.
Заяц, серый шалунишка,
Так похож он на мальчишку,
На того, кто ходит в школу
И зовётся просто Толей.
По тропинке прошёл ёж,
На начальника похож,
Не спеша и важно,
Уверенно, отважно.
На суку сидела белка,
Так похожая на Верку:
Шустрая работница,
Ударница-колхозница.
Ещё видела косулю,
Так похожую на Юлю:
Стройная, глазастая –
Леди настоящая.
А фамилии людей
Часто взяты от зверей:
Волков, Зайцев и Медведев,
Бобров, Ежов и Зверев.
Если дальше вспоминать,
Без конца можно писать.
Дзень нараджэння
(1 год 28.07.1994 г. унучкі Юлькі)
Юльцы нашай толькі год.
Ну а колькі з ёй клапот,
Калі хочаце паслухаць,
Дык вастрэй настройце вушы.
Дзеду з ёй адна бяда:
Трэба пець “да-да, да-да”.
А як Юлечка заплача,
Бабка з ёю тут жа скача.
Прадзед і прабабкі
Пляскаюць у ладкі.
Тата з мамай вараць кашу,
Справы ідуць пад песні нашы.
А як Юлечка засне,
Трэба цацкі сабраць усе,
Усё прыладзіць і памыць,
Няма часу адпачыць.
Пасля сну – прагулка.
Вельмі любіць яе Юлька.
Зноў “да-да, да-да”
Вось якая з ёй “бяда”.
Дай работу ўсім такую,
Як нам з нашай Юляю.
Святы
Свята Маці
На Святое на Пакрова
Якраз восені палова.
А за ёю, як заўжды,
Вецер, дождж ды халады.
Ды пра нас клапоціцца
Прасвятая Багародзіца:
Сваім покрывам ахінае,
Ад нягод аберагае.
Так як кожная матуля,
Сваіх дзетак к сабе туліць,
І таму яна таксама
Для ўсіх нас стала Мамай.
(14.10.2014 г.)
Ожидание
(канун Нового 2015 года)
Долго ждали мы зиму.
Неизвестно, почему
Не торопится всё к нам?
Где-то бродит по лесам,
Осыпая ели снегом,
Украшая белым-белым
В Беловежской пуще,
Где растут они погуще,
Чтоб оттуда Дед Мороз
Зиму с ёлкой нам привёз
Со Снегурочкой вдвоём.
Мы Вас вместе ждём.
Чтоб подарки были,
Наших деток не забыли,
Чтоб под Новый год
Веселился весь народ:
Взрослые и дети
На всей нашей планете.
Верим в это чудо –
Значит, оно и будет!
Дзень Настаўніка
У самае “бабіна лета”,
Восеньскім сонцам сагрэта,
У пазалоце лістоты багатай
Прыходзіць Настаўніка свята.
І сагравае душу педагога.
Клопатаў так многа:
І сшыткі праверыць, і планы пісаць,
І штосьці прыдумаць, і адшукаць.
Яно заўсёды перад намі,
Жыццё адмерана званкамі:
І кожны ўрок, і перапынак,
І чвэрць, і год, і летні адпачынак.
Хоць нялёгкая праца ў школе,
Не шкадую аб гэтым ніколі.
Можа б дзе і было прасцей,
Ды якое жыццё без дзяцей.
Са Святам віншую настаўнікаў усіх:
І сталых таварышаў, і маладых.
Здароўя, добрых Вам надзей,
Шчырых, разумных і здольных дзяцей.
(Школа-інтэрнат 1996 г.)