Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Антаніна Гарчакова

Антаніна Гарчакова

БАЦЬКОЎСКІЯ КЛОПАТЫ

Дзеці ў жыцці нашым аснова,

Бо пачынаеш жыць нанова.

Не велькі клопат нарадзіць –

Трэба да працы прывучыць,

Няўдачу й поспех палюбіць,

Дзяліць апошнюю скарынку.

У штодзённай працы без упынку

Цягні да скону воз нялёгкі

Ад нараджэння, ад пялёнкі.

Нават дарослымі як стануць,

А клопаты не пакідаюць.

Хоць захварэў, хоць правініўся,

А мо няўдачна ажаніўся,

Сэрца бацькоў заўжды ў трывозе,

Няма спачынку ў дарозе.

2009г.

 

КОЛЬКІ КАШТУЕ НАСТАЎНІК?

Колькі каштуе настаўнік?

Хіба ёсць цэннік такі?

Гэта ж паэты, артысты,

Справы сваёй мастакі.

 

Хочаш на ўрок – запрашае.

Трэба штодзень – калі ласка!

Хочаце шоу, канцэрты –

Сходу гатова закваска.

 

Дома сям’я: муж і дзеці –

Ён з класам у паходзе гуляе.

Кожны дзень планы і сшыткі –

Стомы ніколі не мае.

 

Можа, каштуе ён танна,

Грошы малыя, – загана.

Праўда парою бывае

На сэрцы і пуста, й пагана.

 

Школа і дзеці – вось яго лекі,

Здымуць часовую слабасць.

Сходы, паходы, нарады –

Гэта адсоўвае старасць.

 

Колькі ж каштуе настаўнік?

Хіба ацэніш такога?

Настаўнікі – патрыёты.

Нешта ў іх ёсць ад святога.

РОДНЫ ГОРАД

 

Гляджу на карту Беларусі,

Чытаю назвы гарадоў.

Шукаю толькі той, адзіны,

Што прытуліць заўжды гатоў.

 

Вілейка – горад мой любімы,

Прытулак усіх маіх дарог.

Стаіш чатыры ўжо стагоддзі,

А маладосць сваю збярог.

 

Іду па вуліцах і бачу

Твой дабрабыт, тваю красу.

Я месца лепшага ў свеце

Нідзе, ніколі не знайду.

І сапраўды, хіба не праўда:

Працы маёй пачатак тут.

Люблю маленькую Айчыну,

Мой дарагі і мілы кут.

2004г.

 

ШТО ТАКОЕ ШЧАСЦЕ?

Пра шчасце сказана нямала,

Шукаем сэнс мы слова дбала.

А слова “шчасце” меж не мае,

Яно здзіўляе, захапляе.

 

Бывае доўгім і кароткім,

Бывае горкім і салодкім,

Бывае птушкай, летуценнем.

І мае “шчасце” шмат адценняў.

 

Яно, як сонца, промнем свеціць,

Яно сагрэе і прывеціць.

Бывае, часам і гарчэе,

Ды шчасце гора адалее.

 

Шчаслівы той, хто жыццё любіць.

Хто ўмее ў горы прыгалубіць.

Шчасце ў тым, што ты патрэбны,

Што абавязак запаветны, –

 

Шчасліва жыць і сябраваць,

Ніколі гора не спазнаць,

Умееш моцна берагчы –

Як дар, нашчадкам аддасі.

 

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий