АБГРУНТАВАННЕ
Любоў да роднай зямлі, да роднай бацькаўшчыны праходзіць праз веданне гісторыі, культуры роднага краю. Каб выхоўваць у нашчадкаў пашану да спадчыны свайго народа, трэба добра ведаць яе карані, яе мінулае, яе культуру і побыт.
Выхаванне падрастаючага пакалення становіцца больш дзейсным, калі мае мясцовыя арыенціры. Падлеткам больш зразумелай становіцца жыццёвая праўда: гісторыю робяць людзі – краса і гонар кожнага краю.
Вілейская зямля заўсёды была багатай на таленты, а лепшыя яе сыны і дочкі дасягнулі велізарных поспехаў у розных галінах дзейнасці. Шмат цікавых, таленавітых, працалюбівых і добра-зычлівых людзей пражывае на Вілейшчыне. І для іх гэта не проста горад, а часцінка гісторыі свайго роду, духоўнай спадчыны дзядоў і прадзедаў.
Захаваць, зберагчы і развіць разнастаўныя формы традыцыйнай культуры – абавязак кожнага сумленнага чалавека, а цэнтрамі, дзе адраджаецца нацыянальная культура, святы, традыцыі і абрады, становяцца бібліятэкі.
Дадзены праект ставіць мэтай абудзіць гістарычную памяць, выхаваць павагу да роднага краю, пісьменнікаў-землякоў, краязнаўцаў і да айчыннай літаратуры.
У праекце задзейнічаны:
- Цэнтральная раённая бібліятэка імя Г.Новік
- Калектывы мастацкай самадзейнасці Вілейскага
Палаца культуры
Тэрмін рэалізацыі праекта: 2014–2017 гг.
ЗАДАЧЫ:
- Пашырэнне і папаўненне літаратурнай супольнасці Вілейскага рэгіёну новымі перспектыўнымі аўтарамі;
- Папулярызацыя чытання і кнігі праз электронныя, відэа- і медыя-рэсурсы;
- Заахвочванне моладзі да чытання кніг паэтаў-землякоў;
- Павелічэнне чытацкай актыўнасці;
- Папулярызацыя твораў землякоў з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі;
- Павышэнне каштоўнага статуса беларускай кнігі;
- Рэклама бібліятэкі і яе кніжных фондаў;
- Фарміраванне пазітыўнага вобраза бібліятэкі як адкрытай установы;
- Пашырэнне партнёрскіх сувязей бібліятэкі з іншымі арганізацыямі і ўстановамі.
План мерапрыемстваў на 2018 год
|
План мерапрыемстваў на 2017 год
№ п/п | Назва мерапрыемства |
Форма мерапрыемства |
Дата |
1 | Вершы песцяцца любоўю, вершы пішуцца душой | Прэстыж-сустрэча
з У.Я. Цануніным з нагоды выхаду новай кнігі |
І квартал |
2 | Мой горад вершамі вітаю | Вечар паэтычнага настрою, прысвечаны В.В. Кажуру | ІІ квартал |
3 | Вілейскі край для талентаў рай | Агляд-рэпартаж паэтычных зборнікаў мясцовых паэтаў | ІІІ квартал |
4 | «Не трэба жыцця майго дзён пазалоты…» | Літаратурны вечар, прысвечаны Пятру Малафею | IV квартал |
План мерапрыемстваў на 2016 год
№ п/п | Назва мерапрыемства | Форма мерапрыемства |
Дата |
1 | Мовай сэрца | Прэзентацыя кнігі К. Дубовік “Багданава – вёска майго дзяцінства” | 22 студзеня |
2 | Шматлікі Мікола Кутас | Нараджэнне кнігі “Пацеркі зімы” | 28 красавіка |
3 | Ад гумару да ваеннай драмы | Прэзентацыя трох кніг Б. Манцэвіча | 26 мая |
4 | “Стихи мне дарят радость и удачу” | Імпрэза з удзелам Л. Пукела | 21 кастрычніка |
5 | “Я слову аддаю пашану…” | Вечарына, прысвечаная І.І. Лашутку | 12 лістапада |
План мерапрыемстваў на 2015 год
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Форма мерапрыемства |
Дата |
1 | Мае вёсны | Радыёперадача | 3 сакавіка |
2 | Лёсу яго палатно | Літаратурна-музычны вечар У. Цануніна | 17 ліпеня |
3 | І ён любіў і плакаць, і смяяцца | Свята паэзіі, прысвечанае І.І. Лашутку | 20 лістапада |
4 | Цаню рэальнае жыццё | Прэзентацыя кнігі Б. Манцэвіча “Эстафета” | 24 снежня |
План мерапрыемстваў на 2014 год
№ п/п | Назва мерапрыемства | Форма мерапрыемства |
Дата |
1 | “Раскватаруйся ў маёй душы…” | Вечарына да 100-годдзя з дня нараджэння Г. Новік | 25 сакавіка |
2 | Спяшайцеся з паэтамі сустрэцца | Прэзентацыя кнігі “Яшчэ не позна” | 20 мая |
3 | Абапірацца на карані | Прэзентацыя кнігі А. Плавінскага “Латыгольская летопись” | 29 мая |
4 | Даследчыкі роднага краю | Прэзентацыя кнігі С. Барыса і А. Рогача “Нарачанка і яе берагі” | 19 верасня |
5 | Рэха душы Антаніны Гарчаковай | Імпрэза з нагоды выхаду зборніка “Рэха душы” | 3 кастрычніка |
6 | У прыгожай Вілейскай зямлі натхненне чэрпаюць паэты
|
Літаратурная сустрэча
|
20 снежня
|
ПЛАНУЕМЫЯ ВЫНІКІ
У выніку праекта ў жыхароў Вілейшчыны з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з паэтамі-землякамі, іх творчасцю.
Мерапрыемствы ў рамках праекта выклікаюць цікавасць да кнігі і чытання.
Адбудзецца задзейнічанне новай чытацкай аўдыторыі.
Узмацніцца прэстыж бібліятэкі.
Будуць створаны новыя буктрэйлеры, электронныя прэзентацыі.
Папоўняцца фонды бібліятэк