6.07.2017 года бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч Марына Уладзіміраўна правяла конкурс выразнага чытання вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа “Пачытайце мае вершы”, а таксама падрыхтавала выставу беларускіх класікаў. Сярод удзельнікаў былі і дарослыя,і дзеці. Старшыня Іжскага сельскага Савета Навасёлак Валянціна Уладзіміраўна вельмі выразна і натхнёна прачытала верш “А яна” Янкі Купалы. Бібліятэкар выражае падзяку адміністрацыі дзяржаўнай установы культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік”, кіраўніку адкрытага акцыянернага таварыства “Чурлёны” Грымбоўскаму Аляксандру Паўлавічу за дапамогу ў набыцці прызоў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі.
Бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі правяла конкурс выразнага чытання вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа “Пачытайце мае вершы”

