Аддзел па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі працягвае рэлізоўваць праект “Цуды сваімі рукамі”.
Цяпер на вітражных вокнах для чытачоў і жыхароў нашага горада аформлены экспазіцыя “Зімняя казка”, якая прымеркавана да навагодніх і калядных святаў, і выстава стэрэо-выцінанка “Навагодняя Вілейка” . Гэта – сілуэтныя выразкі з кардона: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Царква Прападобнай Марыі Егіпецкай, дзяржустановы, зімовыя пейзажы і прыватныя дамы. Зроблена вышыванка мастаком ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка ім. Г. Новік” Валянцінай Ігнацьеўнай Мацук.
Запрашаем усіх жадаючых да вітражных вокнаў бібліятэкі.