У Вілейцы прайшла міжнародная канферэнцыя па Павіллі
– Як, сёлета пойдзеш у экспедыцыю? – Так, хоць на пару дзён пастараюся.
Такія дыялогі можна было пачуць у кулуарах беларуска-літоўскай канферэнцыі “Вілія-Neris: досвед трансгранічнага супрацоўніцтва”. Прайшла яна 9 красавіка ў Вілейскім райвыканкаме.
Сабраліся тут беларускія і літоўскі навукоўцы, удзельнікі экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”, краязнаўцы, настаўнікі, вучні і іншыя зацікаўленныя асобы.
Пабачылі фотаздымкі з экспедыцыі з фондаў краязнаўчага музея, пагарталі выданні на выставе, падрыхтаванай мясцовай бібліятэкай. Найбольшую цікавасць выклікала факсімільнае выданне кнігі “Вілія і яе берагі”. Якраз яна стала вынікам падарожжа 1857 года краязнаўцы і археолага графа Канстанціна Тышкевіча. А праз 150 год арганізавалі першую экспедыцыю “Шляхам Тышкевіча”.
// Рэгіянальная газета. – 2016 . – 15 крас. – с. 6