У фондзе нашай бібліятэкі маюцца кнігі з аўтографамі – гэта наш гонар.
Аддзел па рабоце з дзецьмі раеннай бібліятэкі прапануе вам акунуцца ў свет аўтара. Аўтограф перадае пачуцці, думкі і ўражанні аўтара, якія ен перажываў працуючы над кнігай. Аўтограф на кнізе гэта своеасаблівая гісторыя. Хто ведае, можа калі-небудь менавіта гэты асобнік кнігі стане неацэнным або рарытэтным. А вы, прачытаўшы такую кнігу, дакранецеся да яе гісторыі, ці нават пакінеце свой след.