Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

В. Палікарпаў “Жыве ў Вілейцы паэтка”

На ціхай Піянерскай вуліцы Вілейкі жыве паэтка Ганна Новік. У сакавіку ёй споўнілася 80 гадоў: яна з таго славутага мужнага пакалення барацьбоў нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі, з якога выйшлі М. Танк, М. Машара, В. Таўлай, М. Васілёк, П. Тарас.

Кажуць мне людзі, што жыццё – не матка,

Кажуць мне людзі, маладосць, як кветка,

Кажуць, мінае яна, як пагода,

А мне не шкода!

Усё жыццё Ганны Аляксееўны Новік звязана з Вілейшчынай: дзяцінства – у сям’і каваля – прайшло ў вёсцы Варонічы, у Куранцы скончыла сем класаў. Тут яна ўсвядоміла сябе беларускай, пачала пісаць вершы, якія друкаваліся ў часопісе «Шлях моладзі», вяла патрыятычна-асветніцкую працу сярод вясковай моладзі, пазнала арышты і катаванні ў Вілейскай турме. Пасля 1939 года яна працавала ў Куранецкім райпа інспектарам, а ў час вайны была партызанскай сувязной.

У пасляваенныя гады Ганна Новік працавала старшынёй калгаса, сельсавета, і ў палітаддзеле МТС. Не было магчымасці займацца творчасцю – не хапала часу, але ў перыядычным друку зрэдку з’яўляліся яе апавяданні, нарысы, абразкі, а ў часопісе «Полымя» (№ 11, 1979г.) апублікавала фрагменты аповесці “Другая сустрача”. У І96І годзе выйшаў у свет першы і пакуль што адзіны зборнік вершаў “Мае Вёсны”.

Сціплы і шчодры сэрцам чалавек, Ганна Аляксееўна актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці Вілейкі. Як і ў маладыя гады, яна сярод творчай моладзі: “Крочу з часам у нагу…”. Яна “абавязковы” аўтар літаратурнай старонкі раённай газеты “Шлях перамогі”, дзверы яе гасціннаен кватэры заўсёды адчынены.

Мне кажуць, я не адзінока,

Бо аж да гэтае пары

Па ўсёй Вілейшчыне навокал

I аднадумцы, і сябры.

Як кажуць у нас у святочныя, юбілейныя дні: Сто гадоў Вам, дарагае Ганна Аляксееўна! Сто летаў!

Валеры ПАЛІКАРПАЎ

// Наша слова. – 1994. – 20 крас.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий