Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

М. Кузаўкіна “Не гавары, што ўсё міне”

Выхад новага паэтычнаг зборніка заўсёды падэея, а калі гэта адбываецца ў правінцыі тым больш адметная. Бо не так проста (справа марудная і накладная) выдаць кніжку вершаў нават у сталіцы. Колькі іх, сшыткаў шчырай душэўнай споведзі, з напісанымі ад рукі вершыкамі, так і не дачакаліся свайго чытача.

Вось і ў Ганны Новік, вядомай на Вілейшчыне паэткі, амаль уся творчая спадчына – аддрукаваныя на машынцы аркушы, акуратна пераплеценыя ў некалькі кніг. I гэты, як кажуць, «самавыдат» – лісты з цёплымі, шчырымі, душэўнымі радкамі – займае пачэснае месца на адной з паліц гарадской бібліятэкі: так распарадзілася Ганна Новік у сваім завяшчанні. Бо не проста было для яе, жанчыны, здароўе якой падарвалі яшчэ ў маладосці засценкі польскай турмы, сістэматызаваць і падрыхтаваць гэта да выдання.

І ўсё ж паэтка пры жыцці ўбачыла частку сваіх вершаў, выдадзеных у друкарні. У зборніку “Спатканне”, падрыхтаваным да выдання бібліятэчнымі работнікамі сумесна з мясцовай інтэлегенцыяй. Так знайшла кароткае ўвасабленне ідэя, што ўзнікла падчас правядзення літаратурнай гасцёўні ў гарадской бібліятэцы.

Ужо нямоглай пашчасціла Ганне Новік патрымаць у руках і яе першы асабісты аўтарскі зборнік “Мая Вілейшчына”, гэтае шчырае людское прызнанне. А вось прэзентацыя кніжкі, што праходзіла ў рамках урачыстасцей, прысвечаных 50-гадоваму юбілею бібіліятэкі, адбылася ўжо без удзелу самабытнай паэткі, прынятай пры жыцці ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Аплаціў выданне кнігі дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гарачы прыхільнік творчасці Ганны Новік, руплівец культурнага жыцця Вілейшчыны Уладзімір Варашнін.

…Дзяўчьшка ў ружова-белым вяночку. Кашулька срэбная, чысцюткая. Вочы светлыя, блакітныя, нібы васількі ў жыце, такой магла быць Ганначка, будучая паэтка.  Такой, ва ўсякім разе, увасоблена яна ў інсцэніроўцы народнага тэатра Вілейскага ГДК. Такой мусіць яна і быць, і застанецца ў памяці землякоў – сціплае дзяўчо з беларускай вёскі, што падзяліла з народам яго гістарычны пакутны шлях.

Марыя КУЗАЎКІНА

// Мінская праўда. – 1998. – 3 студз.

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий