
19 красавіка ў аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі прайшоў урок прафарыентацыі “Мая прафесія -бібліятэкар” для вучняў 8-х класаў гімназіі №1 “Логас”. Асаблівая ўвага была звернута на прафесію бібліятэкара. Дзе можна атрымаць і што сабой уяўляе прафесія бібліятэкара – на гэтыя і іншыя пытанні маглі атрымаць адказ вучні, пабываўшыя на сустрэчы ў бібліятэцы.