Зінаіда Губарава-Крупская
Неадфарматаваны баран
Баран кампутар нейк прыдбаў,
Адразу важным панам стаў.
Хоць розумам – нi “мэ”, нi “бэ”,
Ды вельмі любіць ён сябе.
Для форсу прынтар прыкупіў,
Уcix вучонасцю здзiвіў.
Машыну гладзіць, пыл здзімае,
Пасля ў кампутара пытае:
-Калі ты будзеш працаваць,
каб за мяне рашаць, бляяць?
Кампутар з хвілю памаўчаў,
А потым шчыра адказаў:
-Хоць ты на выгляд важны пан…
Але… неадфарматаваны ёсць баран.
Хвалькоўна
Мышка, шэрая палёўка,
Напаткала нейк сяброўку:
– Я так рада, вось дык стрэча,
Ці даўно былі малечы?
Чула? Магу пахваліцца:
Жыву, быццам бы царыца:
Я – сябровачка Кацяры,
Не знайсці пякнейшай пары.
Наш супольны інтарэс:
Бізнэс, жмуркі, скокі, лес…
Зараз я ужо – бізнэс-лэдзі,
Ўсе каты – мае суседзі.
Сцеляцца, як муражок,
Я для ix, як піражок.
На далярах зараз сплю,
Каго хочаш “падпіхну”.
Біла языком аб плот,
Ды з’явіўся рыжы кот,
Хапнуў… Гора бізнэс-лэдзі…
Аблізнуліся суседзі!
Кумка
У мядзведзя сёння свята,
Юбілеем гудзе хата.
Прыкаціла з рання ліска,
Куму-брату лізаць мicкi.
Дагадзіць умее кумка,
Як салодзенькая гумка.
Хлусіць, сцелецца лістом,
Адабраць бы ў бабра дом?
Пачала яна здалёку:
– Кум, бабёр – скупое вока.
Акурат мая парада:
Гнаць хапугу з рыбнагляду.
Развыдрэў, такія гмaxi,
Я ж жыву, як расамаха,
Твой мацую дабрабыт,
У эканомщы, як жыд.
Miша тут жа для сяброўкі,
Падпісаў загад свой лоўка.
Як касою, ўзмах пяра —
3 плеч баброва галава.
Як прыбрала рыбнагляд,
Усё знікла. Знік i брат…