Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

«Хата з матчынай душой» у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі

Другі дзень восеньскіх школьных канікул этнагульня «Сядзіба, альбо Хата з матчынай душою» забаўляе выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас». 4 лістапада ў нашу беларускую «хату», якая размясцілася ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі, завіталі навучэнцы 1 – 2 класаў.

Дзеці з цікавасцю слухалі ўрывак «Раніца ў нядзельку» з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», адведалі аладак з яблыкамі і бярозавым сокам. Выбіралі «правільныя» дровы, каб распаліць у печы. Уразіў удзельнікаў гульні аповед пра беларускі звычай «перапякаць» у печы дзяцей. Самыя актыўныя і кемлівыя спрабавалі адгадаць зерне ў мяшочках: ячмень, гарох, лён, грачыху, авёс, кукурузу. Замешвалі цеста для жытнёвага хлеба ў дзяжы, садзілі хлеб на кляновых лістах ды на хлебнай лапаце на под печы. Асабліва ўпадабалі дзеці працэс пераносу чыгунка ўхватам са стала ў печ: выстраілася цэлая шарэнга ахвотнікаў паспрабаваць. Вясёлай хвілінкай стала «даенне» каровы Рагулі.

Мерапрыемства паказала, што родныя традыцыі – гэта жывая цікавасць да сваіх каранёў. І берагчы гэтыя традыцыі – гэта значыць сцвярджаць сваё права  называцца народам з багатай і самабытнай душою.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий