24 красавіка для вучняў Іжскай базавай школы адбыўся незвычайны ўрок пад назвай «Ткацкія матывы: беларускі арнамент», які правяла бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У.
Мерапрыемства было прысвечана аднаму з найстаражытнейшых рамёстваў – ткацтву. Бібліятэкар не проста пазнаёміла з гісторыяй узнікнення ткацтва на Беларусі, але і стварыла сапраўдную міні-выставу прадметаў народнага побыту. Школьнікі з цікавасцю разглядалі невялікі ткацкі станок, снапкі лёну, старадаўнюю посцілку, ручнік з традыцыйным арнаментам, а таксама прылады для апрацоўкі лёну і бавоўны – мялку, сукала, матавіла, чаўнакі розных формаў, верацяно, прасніцу з кудзеляй, а таксама драўляны грэбень і шчотку са свіной шчаціны. Бібліятэкар цікава і даступна расказала, як гэтыя прадметы выкарыстоўвалі нашы продкі ў паўсядзённай працы.
Асаблівую ўвагу Марына Уладзіміраўна надала беларускаму арнаменту: яна прадэманстравала прысутным асноўныя матывы і растлумачыла іх сакральны сэнс – як продкі з дапамогай узораў абаранялі свой дом і род.
Урок атрымаўся вельмі цікавы і пазнавальны і паказаў, што нават у эпоху гаджэтаў не знікае цікавасць да рэчаў, створаных нашымі продкамі.

4 мая, 2026
villib 





Опубликовано в рубрике 


























