18 красавіка ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы для юных краязнаўцаў прайшоў брэйн-рынг пад назвай «Вілейскі край – любі і ведай», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.
Мерапрыемства было прысвечана малой радзіме – яе ўнікальнай геаграфіі і багатай гісторыі. Падчас сустрэчы школьнікі праверылі свае веды аб геаграфічным становішчы раёна, назвалі рэкі і азёры, якія ўпрыгожваюць карту мясцовасці. Таксама ўдзельнікі ўспомнілі пра тыя вёскі, якія назаўжды зніклі з карты, і пра тыя, чые назвы былі перайменаваны. Акрамя таго, юныя краязнаўцы прадэманстравалі эрудыцыю ў пытаннях аб мясцовых помніках прыроды і гісторыі, загадкавых валунах, а таксама аб знакамітых земляках, якія праславілі Вілейшчыну.
Брэйн-рынг не толькі выявіў лепшых знаўцаў гісторыі краю, але і дапамог дзецям адчуць сувязь пакаленняў і важнасць захавання культурнай спадчыны.

22 апреля, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























