У ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» праходзіць фотавыстава партрэтаў сучасных пісьменнікаў Мінскай вобласці «У аб’ектыве – пісьменнікі Міншчыны», аўтар якой – беларускі паэт, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі.
Фотакспазіцыя дае магчымасць усім жадаючым бліжэй пазнаёміцца з асобамі, чые творы ўпэўнена лідзіруюць у топах сучаснай беларускай літаратуры, і, магчыма, адкрыць для сябе новыя імёны. Сярод тых, чый партрэт упрыгожыў выставачныя стэнды, – вядомы беларускі паэт, музыкант, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Яфімавіч Цанунін.
Фотавыстава партрэтаў сучасных пісьменнікаў Мінскай вобласці працягнецца да 27 сакавіка 2026 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па вул. Гікалы, 4, аддзел чытальных залаў (трэці паверх, левае крыло). Уваход вольны.

25 марта, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























