Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Люблю цябе, прырода, у любую пару года

22 сакавіка для маленькіх чытачоў Шылавіцкай сельскай бібліятэкі прайшла пазнавальная літаратурна-забаўляльная гадзіна «Люблю цябе, прырода, у любую пару года».

Разам з бібліятэкарам Калінінай А.К. дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прыроды. Падчас сустрэчы яны ўспомнілі, колькі месяцаў у годзе, як яны называюцца і да якой пары года належаць. Юныя эрудыты актыўна адгадвалі загадкі пра прыродныя з’явы, а таксама з задавальненнем чыталі вершы, прысвечаныя кожнаму месяцу.

Галоўнай думкай мерапрыемства стала тое, што кожная пара па-свойму непаўторная. Зіма зачароўвае танцам сняжынак, вясна радуе першымі пралескамі і вясёлым прылётам птушак, лета дорыць яркае сонейка і салодкія ягады, а восень уражвае шматколерным убраннем прыроды. Усе 12 месяцаў, з якіх складаецца чатыры пары года, унікальныя і вартыя таго, каб іх любілі.

На мерапрыемстве маленькія чытачы не толькі пашырылі свае веды, але яшчэ раз пераканаліся, як шмат цудаў хавае ў сабе родная прырода.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий