Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гісторыя беларускай страўні

Снежань ў Беларусі аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму: ва ўстановах праводзяцца майстар-класы і дэгустацыі, выставы і акцыі, нават гастранамічныя квэсты.

18 снежня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі таксама адбыўся гастранамічны урок «Смачна есці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 імя В.Л. Сасонка».

Беларуская нацыянальная кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы і ўнікальнасць.

Вучні даведаліся пра з’яўленне кавы і бульбы на тэрыторыі Беларусі, як беларусы ўжываюць сала, адкуль на сталы беларусаў трапіў селядзец. Не абмінулі на занятках і лексіку беларускай кухні: называлі прадметы і кухонныя прылады на беларускай мове, сервіравалі стол для снедання. Напрыканцы мерапрыемства вучні атрымалі прыемныя падарункі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий