
17 жніўня для юных чытачоў Вязынскай сельскай бібліятэкі прайшлі гучныя чытанні на свежым паветры «Пазнаю свет з кнігай».
Спачатку бібліятэкар Харлінская С.В. падрыхтавала для ўдзельнікаў агляд новай дзіцячай літаратуры. Падчас мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем па чарзе чыталі ўслых апавяданні Алены Шчарбаковай «Казкі з чароўнай скарбонкі», Міхася Даніленкі «Як дажджы памірыліся», Анатоля Бутэвіча «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца», а таксама творы беларускіх пісьменнікаў пра хлеб «Хлеб – усяму галава». Пасля чытачы актыўна адказвалі на пытанні па тэксту, давалі характарыстыку героям і дзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад прачытанага. Па завяршэнні ўсе жадаючыя ўзялі кнігі для дамашняга чытання.