Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гучныя чытанні «Давайце Ліпскага чытаць!»

16 мая бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі Харлінская С.В. правяла гучныя чытанні твораў Уладзіміра Ліпскага на свежым паветры, прымеркаваныя да 85-годдзя з дня нараджэння сучаснага беларускага пісьменніка. Мерапрыемства было праведзена з мэтай паглыблення чытацкіх уяўленняў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць твораў аўтара.

Спачатку юныя чытачы даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях У. Ліпскага, а потым з вялікім захапленнем чыталі яго творы: апавяданні «Рыгоркавы прыгоды», «Вясёлая азбука», «Марынчына казка» і урыўкі з аповесці-казкі «Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка». У завяршэнні мерапрыемства некаторыя дзеці пажадалі больш падрабязна пазнаёміцца з творамі аўтара ў хатніх умовах.

Сустрэча прайшла ў добразычлівай абстаноўцы і выклікала вялікі інтарэс да творчасці пісьменніка і галоўнага рэдактара дзіцячага часопісу «Вясёлка».

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий