
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый памятная дата была ўстаноўлена ў памяць аб паўстанні ў Бухенвальдзе. Ва ўсім свеце сёння ўспамінаюць тых, хто стаў ахвярамі нацызму.
У нашым калектыве амаль сорак гадоў адпрацавала ветэран працы, сведка таго страшнага часу, малалетні вязень Мароз Лілія Іванаўна, якая ў дзяцінстве разам з сям’ёй была вывезена на працу ў Германію. З гэтай нагоды актыў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» наведаў яе і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.
ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ...