
3 красавіка ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ў рамках этнаграфічнага праекта «Кросны» прайшла інтэрактыўная гутарка «Часоў прасоўваючы нітку» для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа».
Бібліятэкар Пашкевіч Марына Уладзіміраўна цікава расказала пра гісторыю беларускага ткацтва і яго самабытнасць, пра вырошчванне і апрацоўку лёну. Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі пабачыць сапраўдныя кросны і прылады да іх, але і паспрабаваць сябе ў якасці ткачых. Не абыйшлося і без цікавай выставы тканых вырабаў, на якой дзеці ўбачылі посцілкі ручной работы, беларускі жаночы касцюм, вышыванкі на рушніках і навалачках.
Напрыканцы займальнага занятку навучэнцаў пачаставалі смачным і духмяным травяным чаем.