Раённае свята “Дажынкі”, на якім штогод ушаноўваюць працаўнікоў сяла і падводзяць вынікі жніва, сёлета прайшло 14 верасня ў аграгарадку Ілья.
Удзел у фестывалі прынялі і бібліятэкі Вілейшчыны. Супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік” падрыхтавалі інтэрактыўную пляцоўку “Мая Беларусь” і сумесна з ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” арганізавалі прэзентацыю выставы “Вілейшчына ў падзеях, 1994 – 2024”, створаную да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Глядзіце фотарэпартаж.
Загадчык філіяла “Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка” Лісіца І.П. падышла да ўдзелу ў свяце, як заўсёды, крэатыўна: з незвычайным “Сланечнікам загадак” частавала гасцей фестывалю салодкай выпечкай з прадказаннямі.
Бібліятэкар Ерхаўскай сельскай бібліятэкі Андрыеўская Ж.Я. таксама паўдзельнічала ў рэгіянальным свяце сумесна з Ерхаўскім і Людвіноўскім сельскімі клубамі.