Да Дня беларускага пісьменства, які ў 2024 годзе адзначаўся 1 верасня, бібліятэкар Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы Будай Л.І. 3 верасня правяла інфармацыйную гадзіну “Гучы, родная мова!” для вучняў 2 класа ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця”.
Спачатку дзеці з цікавасцю знаёміліся з бібліятэкай, звярталі ўвагу на кніжныя паліцы са шматлікімі кнігамі і яркімі часопісамі, наведалі куток вольнага часу, а таксама даведаліся, як можна стаць чытачом і як правільна паводзіць сябе ў бібліятэцы. Таксама ў ходзе мерапрыемства малодшыя школьнікі даведаліся аб узнікненні і развіцці пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, а выстава “Кніжны гонар Беларусі” дала ім магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – ад класікаў да сучасных аўтараў.