У Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прадстаўлена выстава лялек з фарфору “Дамы эпохі” – гераіні літаратуры ХІХ стагоддзя. Гэта прыватная выстава з калекцыі нашай чытачкі Шкадун Кацярыны Міхайлаўны, якая на працягу не аднаго года збірала гэтых цудоўных лялек.
З даўнейшых часоў побач з чалавекам знаходзіліся лялькі з самых розных матэрыялаў: фарфоравыя – для багацейшых, драўляныя і з матэрыі – для менш зажытачных. На стварэнне лялек мастакоў натхнялі гераіні рамантычнай літаратуры: Ганна Карэніна, Джэйн Эйр, Таццяна Ларына і інш. У пачатку ХІХ стагоддзя лялек захоўвалі ў шкляных шафах і любаваліся імі здалёк, бо яны былі вельмі дарагім задавальненнем. Акрамя забавы для дзяцей, лялька ва ўсе часы была прадметам мастацтва. Упэўнены, што выстава лялек ніводнага яе наведвальніка не пакіне раўнадушным.