
У суботу, 13 сакавіка Крывасельская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў адразу на два мерапрыемствы.
Адно з іх было прысвечана надыходзячаму Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яго ўдзельнікамі сталі вучні ДУА “Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”. У ходзе сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноўнымі палажэннямі, з правамі і абавязкамі, якія маюць падлеткі ў адпаведнасці з гэтым дакументам. Таксама дзеці пазнаёміліся з галоўнымі сімваламі краіны: дзяржаўным гербам, флагам і гімнам.
Наступнае мерапрыемства праходзіла ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі “Сердцу полезное слово”. Бібліятэкар правяла агляд ля выставы праваслаўных выданняў “Духоўнае святло чалавека”, на якой прадстаўлены жыція святых і асновы праваслаўнай культуры, мастацкія творы для дзяцей пра веру, дабрыню, надзею, сумленне.