У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшла кніга нашага земляка, вядомага аўтара Віктара Кажуры і маладой мастачкі Марыі Мароз “Азбука ў загадках”.
Гэта кніга – захапляльны свет, населены разнастайнымі раслінамі і жывёламі, прыгожымі прыроднымі з’явамі і казачнымі героямі. Што ні старонка – то новыя загадкі, якія пачынаюцца на пэўную літару.
Пытайцеся пра кнігу ў бібліятэках.