Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2020 год

Знамянальныя падзеі Беларусі ў 2020 годзе

Кірыла Тураўскі (каля 1130  – каля 1182 ці пасля 1190), беларускі царкоўны дзеяч, пісьменнік-прапаведнік, беларускі святы – 890 гадоў з дня нараджэння

“Слова аб палку Ігаравым” (канец 1185 – 1186?) – 835 гадоў з часу стварэння

Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) (1240 – 1795) – 780 гадоў з дня нараджэння

Гусоўскі Мікола (1470 – 1480 – 1533?), беларускі паэт-гуманіст, асветнік – 550 гадоў з дня нараджэння

Жыровіцкі абараз Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі (1470 ці 1493) – 550 гадоў з часу з’яўлення

Скарына Францыск (1490? – 1551?), першадрукар, авсетнік, гуманіст, пісьменнік, мастак-графік – 530 гадоў з дня нараджэння

Будны Сымон (каля 1530 – 1539), дзеяч беларускай культуры, гуманіст, асветнік, філосаф, рэлігійны рэфарматар, філолаг, паэт – 490 гадоў з дня нараджэння

Цяпінскі Васіль (1530 ці 1540 – 1630?), пісьменнік, выдавец, асветнік – 490 гадоў з дня нараджэння

Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч, кампазітар, мецэнат – 290 гадоў з дня нараджэння

Баршчэўскі Ян (1790 – 1851), пісьменнік, фалькларыст, выдавец – 230 гадоў з дня нараджэння

“Энеіда навыварат” (1830), парадыйна-сатырычная паэма, адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу – 190 гадоў з часу напісання

“Хозяин” (Мінск; 1925), штомесячны вытворчы часопіс – 95  гадоў з дня нараджэння

“Беларусь” (Мінск; 1930), літаратурна-мастацкі часопіс – 90 гадоў з дня нараджэння

“Нёман” (Мінск;1945), літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс – 75 гадоў з пачатку выдання

Тэлебачанне (1955) – 65 гадоў з пачатку развіцця ў Беларусі (першая перадача адбылася ў 1956г.тэлебачанне)

 

СТУДЗЕНЬ

1 Новы год

1 “Зорька”, газета для дзяцей і падлеткаў, пераможца I і VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” (Мінск; 1945) – 75 гадоў з дня нараджэння

1 Іпатава Вольга (1945, Карэліцкі р-н), пісьменніца, перакладчыца – 75 гадоў з дня нараджэння

1 Рагнеда Рагвалодаўна (Гарыслава) (каля 960, г. Полацк – 1000), полацкая князёўна, асветніца – 1060 гадоў з дня нараджэння

1 Шырын Лявон (Леанід) (1930, Слуцкі р-н – 1994), дзіцячы пісьменнік, крытык – 90 гадоў з дня нараджэння

3 Трафімчук Мікола (Мікалай) (1950, Драгічынскі р-н), паэт – 70 гадоў з дня нараджэння

3 Хадыка Уладзімір (1905, Пухавіцкі р-н – 1940), паэт, перакладчык – 115 гадоў з дня нараджэння

4 Барэйша (Міхась) Міхаіл (1950, Верхнядзвінскі р-н – 1990), пісьменнік – 70 гадоў з дня нараджэння

5 Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

6 Калядная куцця ў праваслаўных

6 Богаяўленне ў каталікоў

7 Нараджэнне Хрыстова ў праваслаўных

7 Каляды ў праваслаўных

7 Хрышчэнне Гасподняе ў каталікоў

Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

7 Заслонаў Канстанцін (1910, Расія – 1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза, кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння

7 Карпечанка Васіль (1925, Чачэрскі р-н – 2005), паэт, празаік, педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – 95 гадоў з дня нараджэння

13 Шчодры вечар, Шчадрэц

14 Абразанне Гасподняе

14 Стары Новы год

14 Аўрамчык Мікола (Мікалай) (1920, Бабруйскі р-н – 2017), паэт, празаік, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы – 100 гадоў з дня нараджэння

14 Спрынчан Вадзім (1950, г. Гомель), паэт, перакладчык – 70 гадоў з дня нараджэння

16 Пальчэўскі Алесь (Аляксандр) (1905, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменнік, аўтар аповесцяў, апавяданняў, перакладчык – 115 гадоў з дня нараджэння

19 Вадохрышча (Святое Богаяўленне) ў праваслаўных

19 Дзень выратавальніка

20 Святкаванне сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана

20 Зэкаў Анатоль (1955, Буда-Кашалёўскі р-н), паэт, празаік, сатырык, гумарыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя В.Віткі – 65 гадоў з дня нараджэння

21 Станкевіч Юры (сапр. Харытановіч Георгій) (1945, г. Барысаў), празаік, драматург, сцэнарыст – 75 гадоў з дня нараджэння

25 Дзень студэнтаў (Таццянін дзень)

26 Дзень беларускай навукі – апошняя нядзеля

27 Вышынскі Міхась (Міхаіл) (1940, г.Мінск – 1996), пісьменнік, аўтар аповесцяў, апавяданняў, нарысаў – 80 гадоў з дня нараджэння

28 Дайнека Леанід (1940, Клічаўскі р-н), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К.Каліноўскага і літаратурнай прэміі І.Мележа – 80 гадоў з дня нараджэння

30 Дзень Дзеда Мароза і Снягуркі

30 Бярэзінскі біясферны запаведнік, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (Мінская і Віцебская вобласці; першы дзяржаўны запаведнік у Беларусі; 1925) – 95 гадоў з дня нараджэння

ЛЮТЫ

2 Стрэчанне Гасподняе ў каталікоў

6 Кухта Марцін (1875, Ковенская губернія – 1942), друкар, выдавец кніг на беларускай, літоўскай, польскай і рускай мовах, заснавальнік друкарні ў Вільні, дзе выйшаў першы нумар газеты “Наша ніва”, друкаваліся газета “Гоман”, часопіс “Крывічанін” – 145 гадоў з дня нараджэння

7 Трахімёнак Сяргей (1950, Расія), беларускі і расійскі пісьменнік, сцэнарыст, вучоны-юрыст – 70 гадоў з дня нараджэння

9 Тарас Валянцін (1930, Мінск – 2009), пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

11 Кусянкоў Мікола (Мікалай) (1935, Добрушскі р-н – 2004), пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа – 85 гадоў з дня нараджэння

13 Радзівіл Францішка Уршуля (1705 – 1753), пісьменніца, паэтка, першая жанчына-драматург у Вялікім Княстве Літоўскім, заснавальніца Нясвіжскага тэатра Радзівілаў – 315 гадоў з дня нараджэння

15 Стрэчанне Гасподняе ў праваслаўных

15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

16 Навуменка Іван (1925, Рэчыцкі р-н – 2006), пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа – 95 гадоў з дня нараджэння

20 Бондар Таіса (1945, Пухавіцкі р-н – 2005), пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” – 75 гадоў з дня нараджэння

21 Міжнародны дзень роднай мовы

23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

24 Масленіца

24 Барадулін Рыгор (1935, Ушацкі р-н – 2014), народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы – 85 гадоў з дня нараджэння

25 Прыходзька Пятро (Пётр) (1920, Хоцімскі р-н), паэт, перакладчык, аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў (у т.л. для дзяцей), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова – 100 гадоў з дня нараджэння

САКАВІК

1 Даравальная нядзеля

1 Свята прыходу вясны

 4 Дзень беларускай міліцыі

6 Выйшаў першы нумар газеты “Піянерская праўда” (1925) – гадоў таму

6 “Бацькаўшчына”, згуртаванне беларусаў свету (г.Мінск;1990) – 30 гадоў з часу заснавання

8 Пархута Яраслаў (1930, Івацэвіцкі р-н – 1996), пісьменнік, краязнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Каліноўскага – 90 гадоў з дня нараджэння

13 Пацюпа Юрась (Юры) (1965, г.Полацк), паэт, празаік, крытык, перакладчык – 55 гадоў з дня нараджэння

14 Дзень праваслаўнай кнігі

15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 Алфёраў Жарэс (1930; Віцебск), расійскі вучоны-фізік беларускага паходжання, які ўдзельнічаў у стварэнні першых у СССР транзістараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікоў, акадэмік АН СССР і АН Расіі, замежны член НАН Беларусі, АН Германіі, Польскай АН, Нацыянальнай інжынернай АН ЗША, Нацыянальнай АН ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР, кавалер ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “За заслугі перад Айчынай” (Расія), Францыска Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння

18 Дзень унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь

21 Багушэвіч Францішак Бенядзікт (1840, Віленскі павет – 1900), пісьменнік, публіцыст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (крытычны рэалізм) – 180 гадоў з дня нараджэння

21 Філарэт (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), (1935; Расія), дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі, кавалер шматлікіх ордэнаў Праваслаўнай Царквы, ордэна Айчыны ІІІ ступені, ордэна Ф. Скарыны, ордэна Дружбы народаў, ордэна Пашаны – 85 гадоў з дня нараджэння

22 Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – чацвёртая нядзеля

22 Пысін Аляксей (1920, Краснапольскі р-н – 1981), паэт, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы – 100 гадоў з дня нараджэння

25 Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы ў каталікоў

25 Папковіч Уладзімір (1935, в. Дварэц, Вілейскі р-н), паэт, празаік, перакладчык, педагог, аўтар вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы – 85 гадоў з дня нараджэння

26 Шніп Віктар (1960, Валожынскі р-н), паэт, лаўрэат прэміі імя У.Маякоўскага, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” і спецыяльнай прэмііПрэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння

29 Дудзюк Зінаіда (1950, Браслаўскі р-н), паэтэса, празаік, драматург – 70 гадоў з дня нараджэння

КРАСАВІК

 2 Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

6 Кіт Барыс (1910, Расія – 2018), вучоны ў галіне астранаўтыкі, асветнік, дзеяч беларускай эміграцыі (ЗША), удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы – 110 гадоў з дня нараджэння

7 Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы

12 Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны – другая нядзеля

18 Вялікдзень (праваслаўны)

16 Клышка Анатоль (1935, Баранавіцкі р-н), пісьменнік, крытык, перакладчык, педагог, аўтар перакладаў на беларускую мову Новага Запавету, складальнік буквароў, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя В.Віткі – 85 гадоў з дня нараджэння

23 Казько Віктар (1940, г. Калінкавічы), пісьменнік, кінасцэнарыст, лаўрэат прэміі імя М. Астроўскага, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі імя Я.Коласа і Літаратурнай прэміі імя Б.Палявога – 80 гадоў з дня нараджэння

26 Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе

28 Радаўніца

МАЙ

1 Свята працы (Дзень працы)

1 Петрашкевіч Алесь (Аляксандр) (1930, Талачынскі р-н – 2012), драматург, пісьменнік, публіцыст, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

1 Сафія Слуцкая (дзявочае Алелькавіч, па мужу Радзівіл) (1585, г.Слуцк – 1612), рэлігійная дзяячка, асветніца, святая Беларускай праваслаўнай Царквы, апошняя з княжацкага роду Алелькавічаў – 435 гадоў з дня нараджэння

5 Дзень друку

6 Ліпскі Уладзімір (1940, Рэчыцкі р-н), пісьменнік, старшыня праўлення рэспубліканскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, ініцыятар правядзення і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, выдатнік адукацыі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, Літаратурнай прэміі В.Віткі, Міжнароднай прэміі А.Швейцара, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К.Каліноўскага, прэміі Дзіцячага фонду міжнароднай асацыяцыі Дзіцячых фондаў, Літаратурнай прэміі імя А.Грына, кавалер ордэнаў св.Дзмітрыя, Ф.Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння

7 Дзень радыё

10 Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля

11 Праўдзін Віктар (1955, г.Ліда), беларускі пісьменнік – 65 гадоў з дня нараджэння

21 Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны

24 Дзень славянскага пісьменства і культуры (Дзень святых Мефодыя і Кірылы)

27 Жылка Уладзімір (1900, Нясвіжскі р-н – 1933), паэт – 120 гадоў з дня нараджэння

28 Дзень памежніка

ЧЭРВЕНЬ

3 Зуёнак Васіль (1935, Крупскі р-н), паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца, ганаровы член НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы – 85 гадоў з дня нараджэння

5 Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

6 Дудараў Аляксей (1950, Дубровенскі р-н), драматург, сцэнарыст, тэатральны дзеяч, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Ленінскага камсамола, Дзяржаўнай прэміі СССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай тэатральнай прэміі – 70 гадоў з дня нараджэння

10 Хадановіч Ігар (1940, Дзяржынскі р-н – 1966), пісьменнік, аўтар апавяданняў, нарысаў – 80 гадоў з дня нараджэння

15 Пачатак Пятрова посту

21 Дзень медыцынскага работніка – трэцяя нядзеля

22 Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)

24 Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай) (1900, Капыльскі р-н – 1941), пісьменнік, перакладчык, імем якога названы вуліцы ў Мінску, Нясвіжы, Бабруйску, Слуцку – 120 гадоў з дня нараджэння

25 Дзень дружбы і яднання славян

25 Броўка Пятрусь (Пётр) (1905, Ушацкі р-н – 1980), паэт, празаік, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі, Герой Сацыялістычнай Працы – 115 гадоў з дня нараджэння

26 Дзень работнікаў пракуратуры

27 Арабей Лідзія (1925, Уздзенскі р-н – 2015), празаік, крытык, літаратуразнаўца, аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, у т.л. для дзяцей – 95 гадоў з дня нараджэння

28 Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў каталікоў

28 Дзень моладзі – апошняя нядзеля

30 Дзень эканаміста

ЛІПЕНЬ

3 Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

5 Дзень работнікаў марскога і рачнога флоту – першая нядзеля

5 Рублеўская (па мужу Шніп) Людміла (1965, г.Мінск), пісьменніца, журналіст, аўтар зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, эсэ, твораў для дзяцей – 55 гадоў з дня нараджэння

6 Глебка Пятро (Пётр) (1905, Уздзенскі р-н – 1969), паэт, перакладчык, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, “Знак Пашаны” – 115 гадоў з дня нараджэння

7 Купалле

7 Нараджэнне пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана

12Свята слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла

12 Дзень работнікаў падатковых органаў – другая нядзеля

12 Сяўрук Пётр (1905 – 1929), паэт, празаік, грамадскі дзеяч – 115 гадоў з дня нараджэння

15 Дубоўка Уладзімір (1900, Пастаўскі р-н – 1976), паэт, празаік, перакладчык, Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя. Я.Купалы – 120 гадоў з дня нараджэння

16 Загорская Ніна (1940, Баранавіцкі р-н), паэтэса, публіцыст, крытык, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

21 Зажынкі

25 Дзень пажарнай службы

26 Дзень работнікаў гандлю

27 Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, акт урачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны (г.Мінск; 1990г.) – 30 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Саветам БССР

31 Сліва Міхась (сапр. Кавалёў Міхаіл) (1950, Рагачоўскі р-н), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, журналіст, крытык – 70 гадоў з дня нараджэння

ЖНІВЕНЬ

2 Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл

2 Дзень чыгуначніка – першая нядзеля

6 Праабражэнне Гасподняе  у каталікоў

9 Дзень будаўніка – другая нядзеля

9 Геніюш Ларыса (1910, Ваўкавыскі р-н – 1983), паэтка, дзеячка беларускага адраджэння – 110 гадоў з дня нараджэння

14 Пачатак Успенскага посту

14 Мядовы Спас

15 Успенне Прасвятой Багародзіцы – у каталікоў

16 Дзень Ваенна-паветраных сіл – трэцяя нядзеля

19 Праабражэнне Гасподняе

19 Яблычны Спас

28 Успенне Прасвятой Багародзіцы

28 Спажынкі

29 Спас Нерукатворны

30 Дзень шахцёра – апошняя нядзеля

ВЕРАСЕНЬ

1 Дзень ведаў

1 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, вядучая вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне культуры (г.Мінск; 1975г.) – 45 гадоў з часу стварэння

6 Дзень нафтавіка – першая нядзеля

6 Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля

7 Музей беларускага кнігадрукавання, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (1990) – 30 гадоў з часу адкрыцця

8 Нараджэнне Божай Маці ў каталікоў

13 Дзень танкіста – другая нядзеля

13 Дзень памяці ахвяр фашызму – другая нядзеля

13 Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, грамадскае аб’яднанне (1990) – 30 гадоў з часу стварэння

14 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, старэйшы тэатр Беларусі, сімвал беларускай тэатральнай культуры – 100 гадоў з часу авдкрыцця

15 Дзень бібліятэк

19 «Белпошта», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, нацыянальны аператар паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь, уладальнік дыплома першай ступені Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі Беларусі” (1995) – 25 гадоў з часу стварэння

 20 Дзень мытніка

20 Дзень работнікаў лесу – трэцяя нядзеля

21 Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы

24 Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, грамадскае аб’яднанне (1920) – 100 гадоў з часу стварэння

27 Свята ўзвышэння Святога Крыжа

ЛІСТАПАД

1 Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі  –  першая нядзеля лістапада

2 Дзень памяці

2 Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч) (1960, Столінскі
р-н), пісьменнік, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003) – 60 гадоў з дня нараджэння

5 Валковіч Аляксандр Міхайлавіч (1950, г.Брэст), пісьменнік, лаўрэат прэстыжнага міжнароднага літаратурнага конкурсу інтэрнэт-часопіса “Русский переплёт” у намінацыі “Вялікая проза” – першае месца за аповесць “Оберег” (2007). У 2010 годзе за кнігі “Алеся. Беловежские сны”, “Береза черная, береза белая” атрымаў прэмію Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка – 70 гадоў з дня нараджэння

7 Жуковіч Васіль Аляксеевіч (1940, Камянецкі р-н), паэт, пісьменнік, перакладчык – 75 гадоў з дня нараджэння

7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

12 Макаёнак Андрэй Ягоравіч (1920, Рагачоўскі р-н – 1982), драматург, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння

19 Дзень ракетных войскаў і артылерыі

26 Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (1930, Орша – 1984), пісьменнік, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа, літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння

СНЕЖАНЬ

3 Дзень інвалідаў

6 Дзень юрыста – першая нядзеля снежня

8 Скобелеў Эдуард Марцінавіч (1935, Мінск – 2017), пісьменнік, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1998), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) – 85 гадоў з дня нараджэння

17 Дзень беларускага кіно

20 Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

25 Нараджэнне Хрыстова ў каталікоў

25  Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна (1900) – 120 гадоў з часу адкрыцця

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий