29 кастрычніка ў дашкольнай групе ДУА «Залеская сярэдняя школа» адбылося знаёмства з кнігай з папулярнай серыі «Я спазнаю свет» – «Расліны», якое правяла для юных чытачоў бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Майхерская Г.І.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новым выданнем і расказала пра багаты і разнастайны свет раслін: кветак, садавіны і гародніны, грыбоў, дрэў. Удзельнікі з цікаўнасцю разглядалі яркія малюнкі знаёмых раслін, а таксама адкрывалі для сябе новыя, незвычайныя віды. Такім чынам, падарожжа па кнізе не толькі паглыбіла веды і ўяўленні дзяцей пра расліны і пашырыла іх веды па экалагічнай культуры, але і пакінула пасля сябе шмат яскравых уражанняў і жаданне даведацца больш пра родную прыроду.

29 октября, 2025
villib 

Опубликовано в рубрике 


























