Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Беларускія калядкі ў Ерхаўскай сельскай бібліятэцы

Ой, ладачкі – ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.

Ой, ладачкі – ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі – ладкі –
Святкуем Калядкі!

Артур Вольскі

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць адно з самых цікавых і доўгачаканых святаў — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

7 студзеня апантаныя чытачы Ерхаўскай сельскай бібліятэкі, пеаапрануўшыся ў калядоўшчыкаў разам з бібліятэкарам Андрыеўская Жанай Яўгенаўнай і загадчыцай Ерхаўскага сельскага клуба Юркевіч Марынай Алёйзаўнай, адправіліся віншаваць сваіх аднавяскоўцаў. З песнямі і каляднымі абрадамі яны прайшліся па вуліцах вёскі, завіталі ў краму і не аставілі без віншавання былую работніцу культуры, зараз песніянерку, Фірс В.І.

Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія унікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіныі. Часам святкаванне Каляд гуртуе людзей і ў гарадах, няхай і ў больш сучасным фармаце. Таму хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.

Віншуем усіх чытачоў з Калядамі! З Нараджэнням Хрыстовым!

IMG_20210107_132829

IMG_20210107_135952

IMG_20210107_140028

IMG-a42f963844ce8be1dfc77e65bbbe23e6-V (1)

IMG-b4e807c1ff4b1eddc4be56046aa684a7-V

IMG-dd62edb20995c76230bc2ea70e1f3148-V

IMG-e90f2ea5406fe66f4b67af587964a455-V (1)

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий