Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВА-ПАМЯЦЬ Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

праект
 Віртуальная выстава-памяць “Іх імёны ўпісаны ў старонкі гісторыі малой радзімы”

На жаль, у нас не так багата матэрыялаў пра нашых герояў, таму запрашаем да супрацоўніцтва. Падзяліцеся, калі ласка, успамінамі, матэрыяламі, якія маюцца ў сямейных архівах. Захаваем памяць пра нашых землякоў!
L_1pUd3qyok
Кажура Павел Міхайлавіч
Восенню 1943 года пайшоў у партызаны, брыгада імя Фрунзе, атрад “За Радзіму”. Ворага знішчалі ў розных пунктах Вілейскага раёна. Удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў в. Абадоўцы. Зімой 1943 года фашысты спалілі родную вёску Пянькоўка. Пасля гэтага сям’я пераехала ў партызанскую зону в. Скабярэц. Вясной 1944 года праходзіла блакада, і партызаны вымушаны былі адступіць.За гэты час у в.Скабярэц прыбыў карніцкі атрад фашыстаў з в.Ілья. Некаторыя партызанскія сем’і былі расстраляны на месце. Сям’ю Кажура П.М. прывезлі ў Ілью і там расстралялі.
Летам 1944 года пасля вызвалення Мінска праходзіў парад партызан. Адсюль па загаду галоўнакамандуючага быў накіраваны на фронт запасны полк, куды трапіў і Павел Міхайлавіч. Ваяваў пад Варшавай, удзельнічаў у фарсіраванні ракі Вісла, а потым у баі за Варшаву. Пасля разгрома фашыстаў пад г.Лодзь у Польшчы савецкія войскі перайшлі ў наступленне на нямецкую тэрыторыю. Удзельнічаў у баях за Штатгард і Альдам. У баі за г.Шчэцін быў паранены, лячыўся ў Штатгардзе, Лодзі. Пасля вайны вярнуўся на радзіму. За перамогу над Германіяй быў узнагароджаны медалём “За Перамогу”, пазней- юбілейным медалём “20 год Перамогі”.
nFqCYbHM0Kw
Кулеш Аляксандр Станіслававіч
Нарадзіўся ў 1913 годзе ў в.Фалькі. У 1944 годзе быў прызваны ў армію і накіраваны на 2-гі Украінскі фронт. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на венгерскай зямлі. Пад Будапештам быў паранены ў нагу, лячыўся ў ваенным шпіталі ў г.Баку. Пасля выздараўлення быў камісаваны і адпраўлены дадому.
Узнагароджаны медалямі “20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, “60 год Узброеных Сіл СССР”.

lUuccFAevSI
Галубовіч Васіль Міхайлавіч
У 1943 годзе быў угнаны ва Усходнюю Прусію. У пачатку 1945 года быў вызвалены савецкімі войскамі. У лютым разам з Савецкай Арміяй быў на перадавой ля г. Кёнігзберг. Ад палка жывымі засталіся толькі дванаццаць чалавек. Браў удзел ва ўзяцці Берліна. Пасля заканчэння вайны застаўся служыць пры штабе.
Узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Берліна”, “За адвагу”.
XfgJBo23bjc
Бяздзелаў Іван Фёдаравіч
Нарадзіўся на Пензеншчыне. Летам 1941 года ўдзельнічаў у першым баі з гітлераўцамі ў дывізіёне, які абараняўад налётаў з паветра.. На базе рыхтаваў аўтаматы, вінтоўкі, кулямёты. Адступілі да Сожа, а пад Чавусамі трапілі ў кацёл. Палон. Руіны разбітага Мінска. На Камароўцы за калючым дротам штохвілінна ўміралі знясіленыя людзі. Трапіў на расчыстку акадэміі навук, дзе працавалі людзі з акупаванага Мінска. Яны падказалі, як уцячы, дзе схавацца. Пабег удаўся. Ваеннапалонных хавалі людзі у падвале. А пасля яго ўзяла сувязная Мінскага падполля Надзежда Старавойтава. А пасля было першае заданне. Падпольшчыкам патрэбны былі розныя дакументы, і ён вырабляў пячаткі. Хутка на працу на ТЭЦ-2 уладкаваўся Яфім Перапечка.. Працаваў слесарам у кацельнай. Ці думаў Іван Бяздзелаў, што стане Яфімам? Падпольшчыкаў разаблачылі, і прыйшлося ўцякаць. Іх забралі партызаны з атрада “За Савецкую Беларусь”. Рамантаваў зброю, пасылалі і на баявыя заданні. Рабіў завалы, займаўся мініраваннем.
Пасля вайны працаваў газаэлектразваршчыкам на шклозаводзе “Залессе”. Унёс шмат рацыяналізатарскіх прапаноў.
OTkE-ZpesJ4
Булах Ігнацій Адамавіч
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў в.Мышычы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 годзе быў прызваны ў армію. Служыў у Бесарабіі ў школе малодшых сяржантаў пантонных войск. З першага дня вайны быў пераведзены на перажавую, мініраваў дарогі, масты. У кастрычніку 1941 года трапіў у палон.Знаходзіўся ў канцлагеры ваеннапалонных да канца вайны.
За паспяховую пеаправу праз Буг была аб’яўлена падзяка., а пасля за пераправу праз Днепр.
Пасля вайны працаваў на суднабудаўнічым заводзе ў Северадзвінску. Пасля пераехаў у п. Партызанскі. Узнагароджаны медалямі “20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, “50 год Узброеных сіл СССР”.
YCNJI9ewnkA
Астроўка Іосіф Казіміравіч
Нарадзіўся ў 1917 годзе ў пасёлку Плешчаніцы. Пасля вучобы закончыў курсы вадзіцеляў. Калі пачалася вайна, яму было 24 гады. Іосіф Казіміравіч трапіў на паўночны фронт у 32 –ую армію абароны Савецкага Запаляр’я. Фіны, а за іх спіной немцы імкнуліся авалодаць Мурманскам, вялі наступленне на Беламорск. У 1942 годзе трапіў у акружэнне. Быў аддадзены загад знішчыць усе машыны і вырывацца з акружэнне. Іосіф Казіміравіч не мог знішчыць сваю машыну. Некалькі салдат пагрузілі ў яе кулямёт, селі самі і паехалі. Было каля шасці гадзін вечара, немцы іх не чакалі і тапталіся ля кухні.Салдаты змаглі іх, застаўшы знянацку, знішчыць. У баях пад Ленінградам быў паранены асколкам у лоб. У балоцістай мясцовасці шасцярых салдат, яго ў тым ліку, засыпала зямлёй. Выбрацца было немагчыма. Стары карэл , выпадкова наткнуўшыся на салдат, выратаваў жыццё Іосіфу. Іосіф папрасіў піць, але карэл моўчкі завярнуўся і пайшоў. Вярнуўся з вадой і лапатай. Праз некаторы час ён накарміў Іосіфа, паведаміў у воінскую часць, у якой пасля Астроўка І.К. працягваў службу. Пасля ранення і выздараўлення служыў у пагранічных войсках пад Ленінградам, рыхтаваў моладзь да службы. У час вайны немцы забілі бацькоў і брата, якія жылі ў Плешчаніцах.
У 1947 годзе быў мабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, пасля ўладкаваўся на шклозавод “Залессе” вадзіцелем.
Узнагароджаны сямю медалямі, у тым ліку “За перамогу над Германіяй”, “За абарону Савецкага Запаляр’я” і інш.
saI3CqH-y-Y
qKmKH2lKObc
https://vk.com/id531989555
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий