Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Біблія-канстанта. Кнігі Сымона Вікенцьевіча Барыса

Вилейшчына

*Біблія-канстанта – кнігі, якія карыстаюцца пастаянным попытам у чытачоў. Да такіх кніг бібліятэкары ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” з упэўненасцю могуць аднесці кнігі нашага вядомага земляка, вілейчаніна Сымона Вікенцьевіча Барыса.

Біяграфічная даведка: Барыс Сымон Вікенцьевічпедагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык.

tMRBMRiQ1Kc

Нарадзіўся пісьменнік ў вёсцы Касічы тады яшчэ Свянцянскага павета Віленскай губерніі Расійскай імперыі. Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна. У 1965 годзе закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 — 2012 гг. займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1977 года жыве ў Мінску.

Апублікаваў каля 16 кніг, звыш 100 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.

Работы аўтара:

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. —  Мінск : Тэхналогія, 2001. — С. 16.
  • Сымон Струменскі. Страты Беларусі, або Доля беларускага народа. — Мінск, 2005. — С. 144.
  • Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. — Мінск: Народная асвета, 1986. — С. 174.
  • Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад і аўт. С.В. Барыс. —  Мінск : Полымя, 1996. — С. 416.
  • Як у нас клічуць? Беларускія імёны. — Мінск : Медысонт, 2010. – С. 124
  • Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2012. — С. 240.
  • Беларускія песні і гімны. — Мінск : Выдавец А. Вараксін, 2012. – С. 380.
  • Нарачанка і яе берагі / У сааўтарстве з Анатолем Рогачам. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз.
  • Гісторыя Мінска. История Минска (у сааўтарстве групы). — Мінск: БелЭн, 2006. – С. 696.
  • Гісторыя Беларусі, 1917-1945 гг.: 9-ы кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / У. Н. Сідарцоў, С.В.Паноў; Пад рэд. С. В. Барыса; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. ін-т адукацыі. —  Мінск, 2002.

Літаратура пра аўтара:

У бібліятэках Вілейскага раёна вы зможаце знайсці наступныя кнігі аўтара:

Струменскі, С. В. Военачальнікі з Беларусі (XVIII — XX стст.) : біяграфічны даведнік / Сымон Струменскі. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 316 с.

bart20180815134559

Гэта кніга — зборнік біяграфічных нарысаў пра военачальнікаў, генералаў і адміралаў, якія нарадзіліся ў Беларусі або продкі іх паходзяць з нашай краіны. Нарысы згрупаваны па гістарычных тэмах. Пры падборы асоб аўтар не звяртаў увагі на  іх веравызнанне, нацыянальнасць, сацыяльнае паходжанне і  партыйнасць, хоць і даецца такая інфармацыя. Звярталася ўвага на іх ролю ў гісторыі той ці іншай дзяржавы. Гэтыя военачальнікі — самі ўдзельнікі многіх гістарычных падзей. Яны самі тварылі гісторыю сваёй краіны або суседніх краін. Таму ў кнігу трапілі чырвоныя і белыя, бальшавікі і іх праціўнікі, нашы патрыёты і іх ворагі. Некаторыя военачальнікі ваявалі і на адным, і на другім варожым баку. Большасць генералаў і адміралаў невядомыя нашым чытачам, бо пра іх раней нічога не пісалі. Кніга па сваім змесце разлічана на школьных настаўнікаў і на кадэцкія класы. Але яна будзе вельмі карысная для кожнага, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Расіі і Польшчы ХVІІІ — ХХ стагоддзяў.

P.S. Некаторыя свае кнігі аўтар друкуе пад псеўданімам Сымон Струменскі. Па словах пісьменніка, такое прозвішча ён абраў таму, што вырас на хутары  Струмень.

(Экзэмпляры гэтай кнігі знаходзяцца ў Вілейскай раённай бібліятэцы, Бібліятэцы сямейнага чытання, Іжскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Куранецкай сельскай бібліятэцы, Далгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Нарачанскай сельскай бібліятэцы)

 

Барыс, С. В. Нарачанка і яе берагі / Сымон Барыс, Анатоль Рогач. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 712 с., [8] л. іл.

1390391642881762

Асновай для напісання кнігі паслужылі архіўныя звесткі пра эканамічнае развіццё і дэмаграфічнае становішча Нарачанскага краю ў мінулым, старадаўнія кнігі па гісторыі, кнігі па геаграфіі і вывучэнне сучаснага гаспадарчага развіцця вёсак. Вялікая ўвага надаецца Любанскаму, Іжскаму, Нарачскаму сельсаветам Вілейшчыны і Занарачскаму і Сваткаўскаму Мядзельскага раёна. У кнізе расказваецца пра прыроднае асяроддзе ракі Нарачанкі, пра мінулае і сучаснае жыццё жыхароў гэтага маляўнічага краю. У ёй змешчана шмат ілюстрацый — каляровых і чорна-белых, даўніх і сучасных.

Кніга пісалася некалькі год двума аўтарамі, ураджэнцамі Нарачанскага краю пісьменнікам і этнографам і журналістам Сымонам Барысам і краязнаўцам Анатолем Рогачам. Пасля заўчаснай смерці Анатоля Рогача ў 2010 годзе Сымон Барыс завяршаў гэту працу адзін.

(Экзэмпляр гэтай кнігі вы знойдзеце ў Вілейскай раённай бібліятэцы, Бібліятэцы сямейнага чытання, Вязынскай сельскай бібліятэцы, Іжскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Куранецкай сельскай бібліятэцы, Далгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Любанскай сельскай бібліятэцы, Нарачанскай сельскай бібліятэцы, Шылавічскай сельскай бібліятэцы)

Цікавы артыкул:

Кніга «Нарачанка і яе берагі»: універсальная энцыклапедыя рэгіёна : у дапамогу арганізатару краязнаўчай работы /А. І. Смолік // Народная асвета : штомесячны навукова-педагагічны часопіс / заснавальнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — 2014. ― № 9. ― С. 85―86.

Барыс, С. В. Нарачанскі край: ад Спяглянкі да Вяллі / Сымон Барыс, Анатоль Рогач. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 511 с., іл. — 55 экз.

tOAY_2LgiHM

Кніга распавядае пра гісторыю і сучасны стан Нарачанскага сельсавета Вілейскага раёна. У прадмове да кнігі аўтар піша: «Гэтай кнігі магло б і не быць, калі б не было летапісу Нароцкай царквы. Магло не быць і таму, калі б у папярэдняй кнізе «Нарачанка і яе берагі» было напісана ўсё, што вядома сучасным жыхарам нашага краю. Спатрэбілася зрабіць невялікія ўдакладненні і дапаўненні. У нейкай ступені мы рашылі прадоўжыць летапіс Нарочы і навакольных вёсак.»

(Кніга знаходзіцца ў Вілейскай раённай бібліятэцы, Бібліятэцы сямейнага чытання, Іжскай сельскай інтэграванай бібліятэцы, Куранецкай сельскай бібліятэцы,  Нарачанскай сельскай бібліятэцы)

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий